Ігар Аляксандравіч Міклашэвіч
Ігар Аляксандравіч Міклашэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1963[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 ліпеня 2013[2] (50 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | applied mathematician, прафесар |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[3] |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Ігар Аляксандравіч Міклашэвіч (2 ліпеня 1963, Мінск — 3 ліпеня 2013) — беларускі спецыяліст у галіне механікі дэфармуемага цвёрдага цела. Доктар фізіка-матэматычных навук (2004), дацэнт (2009), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыялізацыя «Тэарэтычная фізіка», 1985), Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (аспірантура, 1994), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (дактарантура, 2003).
Працаваў у Беларускім рэспубліканскім НВА парашковай металургіі (1985—1990, навуковы работнік), ТАА «Namika» (Мінск; 1994—1998, дырэктар), Інстытуце матэматыкі і кібернетыкі (Мінск; 1999—2002, загадчык лабараторыі этнічных і сацыяльных даследаванняў), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (1990—1995 і з 2002, прафесар кафедры «Тэарэтычная механіка», у 2003—2013 — загадчык НДЛ дынамікі сістэм і механікі матэрыялаў), па сумяшчальніцтве ў Камандна-інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь (2005—2011) і Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 2006).
Навуковыя інтарэсы: механіка дэфармуемага цела (нелінейныя з’явы; сінергетычныя эфекты і ўтварэнне структуры); тэорыя разбурэння (распаўсюджванне трэшчын); нелінейная дынаміка і матэматычная тэорыя сацыяльных працэсаў; этнадынаміка. Пазапрафесійная дзейнасць: літаратурная творчасць; пешы турызм.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Влияние структурной неоднородности на процессы стохастизации и регуляризации процессов деформирования и разрушения твердых сред : автореферат диссертации … доктора физико-математических наук : 01.02.04 / Миклашевич Игорь Александрович. ― Чебоксары, 2004.
- Прароцтва : аповесць, апавяданні / Стах Дзедзіч. — Мінск, 1992.
- Эпілог : спроба ўбачыць наш шлях / Стах Дзедзіч. — Мінск, 1997.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяти Игоря Александровича Миклашевича // Теоретическая и прикладная механика. — 2015. — Вып. 30. — С. 336—337.